Лекцыя прысвечана методыцы выяўлення і аналізу традыцыйных песень, якія ўзніклі ў X-XV стагоддзях. Вызначаюцца фактары, якія спрыяюць фіксацыі гістарычных фактаў з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці. Значная ўвага надаецца праблеме датавання цыкла абрадавых песень канца XII - пачатку XIV стагоддзяў. Падкрэсліваецца каштоўнасць традыцыйнай песеннай спадчыны. Аналізуюцца сюжэты і структура дзясятка твораў рэгіянальнага фальклору. Разглядаецца ўплыў традыцыйнага светапогляду на ўспрыманне сярэднявечных эліт. На канкрэтных прыкладах дэманструецца, як фальклор можа дапоўніць нашы веды пра жыццё вядомых гістарычных асоб.



















